схру́мстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
З’есці, зжаваць, хрумстаючы. [Таразевіч:] — Ты што задумаўся? [Леановіч:] — Пра яду ўспомніў .. Эх, агурочак са смакам схрумстаў бы! С. Александровіч.