Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

схмурне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Хмурны, пануры. Заселі ўпяцёх. — Сам папросішся ў нас ты... Ды Фенька сеў воддаль, схмурнелы, віхрасты. Арочка.

2. Пахмурны; змрочны (пра неба, надвор’е і пад.). Мільгнула — і няма — Схмурнелых хмар чародка. Барадулін.

схмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Стаць хмурным, панурым. Валерка супакоіўся і маўчаў. Маўчаў, схмурнеў і Сцяпан. Пташнікаў. А яна [дзяўчына]: то ўсміхнецца, То схмурнее на хвілінку, То навокал азірнецца. Ставер.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наморшчыцца, выяўляючы суровасць, задумлівасць і пад. На сакратаровым твары збегліся зморшчыны, і радасны звычайны твар неяк схмурнеў. Мікуліч. [Валера] напалохаў мяне. Бровы схмурнелі, чырвоныя плямы на твары. Савіцкі.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Стаць пахмурным, змрочным (пра неба, пагоду і пад.). Неба схмурнела. / у безас. ужыв. К канцу дня схмурнела, раптам захаладала. Чорны.