Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сто́птванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стоптваць — стаптаць.

сто́птвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да стаптацца.

2. Зал. да стоптваць.

сто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стаптаць.

стопудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які важыць сто пудоў. Стопудовы груз. // перан. Вельмі цяжкі. У Славіка быццам стопудовы камень сарваўся з душы, паляцеў уніз, пад мост, бразнуўся аб сталёвыя рэйкі і разляцеўся на парашок. Шамякін. // перан. Вельмі багаты. Стопудовы ўраджай.

стопяцідзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу ў сто пяцьдзесят гадоў. Мінулае стопяцідзесяцігоддзе.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося сто пяцьдзесят гадоў таму назад. Стопяцідзесяцігоддзе заснавання горада.

стоп-ка́др, ‑а, м.

У кінематаграфіі — прыём, калі відарыс на экране на працягу некалькіх секунд затрымліваецца і даецца як фотаздымак якога‑н. імгнення. // Кадр з такім відарысам. Фільм канчаецца цікавым стоп-кадрам.

стоп-кра́н, ‑а, м.

Тормазны кран у вагоне, якім экстрана спыняюць поезд.

[Ад англ. stop — спыняць.]

стоп-сігна́л, ‑а, м.

Светлавы знак тармажэння, які знаходзіцца ў заднім ліхтары транспартных сродкаў.

сто́раж, ‑а, м.

1. Чалавек, які ахоўвае што‑н.; вартаўнік. [Аканом] пад’ехаў конна да ратушы, здаў каня на рукі сторажу і сам знік у ка[лі]доры. Чорны.

2. Разм. Прыстасаванне для малака, каб не набегла праз край пры кіпячэнні.

сто́рапу, прысл.

Абл. Разгубіўшыся. Спачатку, сторапу, нічога і не заўважыў. Чорны.