Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лесаспла́ў, ‑лаву, м.

Сплаў лесу (у 2 знач.).

лесаспла́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесасплаву. Лесасплаўныя шляхі.

лесаспу́ск, ‑а, м.

1. Збудаванне для транспарціроўкі лесу (бярвення) па схілах гор.

2. Збудаванне на рацэ для пераправы сплаўнога лесу цераз плаціну; плытаход.

лесастэ́п, ‑у, м.

Прыродная зона, якая характарызуецца чаргаваннем лясных і стэпавых участкаў.

лесастэ́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесастэпу. Лесастэпавыя раёны. Лесастэпавая зона.

лесасыраві́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лясной сыравіны. Лесасыравінная база.

лесату́ндра, ‑ы, ж.

Прыродная пераходная зона паміж лесам і тундрай.

лесату́ндравы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лесатундры. Лесатундравая зона.

лесатэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з лясной гаспадаркай, з лясной прамысловасцю. Лесатэхнічныя мерапрыемствы. Лесатэхнічны інструмент.

2. Які мае адносіны да падрыхтоўкі спецыялістаў для лясной прамысловасці і лясной гаспадаркі. Лесатэхнічны інстытут.

лесаўкла́дчык, ‑а, м.

Спец. Машына для ўкладкі пілаванага лесу ў штабялі.