Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

земляры́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыцця зямлі. Землярыйныя работы. Землярыйная машына.

землясо́с, ‑а, м.

Машына для земляных работ, якая пры дапамозе магутнай помпы вымае і перамяшчае разрэджаны вадою грунт.

землясо́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да землясоса, з’яўляецца землясосам. Землясоснае абсталяванне. Землясосны снарад.

землячо́к, ‑чка, м.

Ласк. да зямляк.

земнаво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыстасаваны да жыцця ў вадзе і на сушы. Лягушка — земнаводная жывёліна.

2. у знач. наз. земнаво́дныя, ‑ых. Клас пазваночных жывёл, якія жывуць у вадзе і на сушы; амфібіі.

зе́мны,

гл. зямны.

зе́мскі, ‑ая, ‑ае.

Гіст.

1. Агульнадзяржаўны. Земскі сабор.

2. Які меў адносіны да земства. Земскі сход. // Які належаў земству. Земская школа. Земская бальніца. // Які знаходзіўся на службе ў земстве. Земскі ўрач.

3. у знач. наз. зе́мскі, ‑ага, м. Тое, што і земскі начальнік. Як бач зляцелася ўсё вараннё — прыстаў, земскі, суддзя... Якімовіч.

•••

Земскі начальнік гл. начальнік.

земснара́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Плывучы землясосны і землечарпальны снарад для гідратэхнічных работ.

зе́мства, ‑а, н.

Вельмі абмежаванае ў правах мясцовае самакіраванне ў дарэвалюцыйнай Расіі.

зе́мшчына, ‑ы, ж.

Частка Рускай дзяржавы, выдзеленая Іванам IV пасля ўвядзення апрычніны ў тэрыторыю, якая мела асобнае кіраванне.