Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бант, ‑а, М ‑нце, м.

Завязка са стужкі ў выглядзе вузла і дзвюх або некалькіх свабодна выпушчаных петляў. Брамку адчыніла прыгожая дзяўчына з блакітным бантам у чорных, як антрацыт, косах. Шамякін.

[Ад ням. Band.]

банто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Сустрэчная складка на спадніцах і інш. Спадніца з бантоўкай.

ба́нту, нескл.

Сям’я моў карэннага насельніцтва Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыкі, якое складаецца з шэрагу народнасцей.

ба́нцік, ‑а, м.

Памянш. да бант.

ба́нька 1, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Шырокае металічнае кольца для прымацавання касы да касся. У сенцах Анішчык пугаўём выкочвае з-пад ложка баньку ад касы. Мурашка.

ба́нька 2,

гл. банькі.

ба́нькі, ‑нек; адз. банька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Набор невялікіх шклянак, якія ўжываюцца ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры. Паставіць банькі.