Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыгігіені́чны, ‑ая, ‑ае.

Які не адпавядае, супярэчыць патрабаванням гігіены.

антыгістары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць прынцыпам гістарызму. Антыгістарычны падыход да з’яў рэчаіснасць.

антыграма́дскі, ‑ая, ‑ае.

Шкодны для інтарэсаў грамадства; варожы грамадству. [Скуратовіч, Седас] — гэта людзі, у якіх на першае месца выступае антыграмадская звярыная сутнасць. Барсток.

антыгума́ннасць, ‑і, ж.

Накіраванасць супраць чалавечнасці, гуманнасці.

антыгума́нны, ‑ая, ‑ае.

Які пярэчыць прынцыпам гуманнасці, чалавечнасці. [Купала] выкрывае антыгуманную сутнасць сучаснага яму сацыяльна-палітычнага ладу, заснаванага на праве «сільнага» прыгнятаць «слабых», на пакутах мільёнаў працоўных. Івашын.

антыдзяржа́ўны, ‑ая, ‑ае.

Варожы інтарэсам дзяржавы.

антыдыялекты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць прынцыпам дыялектыкі; накіраваны супраць дыялектыкі.

антыдэмакраты́чны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць дэмакратыі; варожы інтарэсам народу.

антыдэтана́тар, ‑а, м.

Прэпарат, які дабаўляецца ў бензін для папярэджання дэтанацыі ў рухавіках ўнутранага згарання.

антыімперыялісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць імперыялізму, проціпастаўлены яму. Антыімперыялістычны рух. Антыімперыялістычныя сілы. Антыімперыялістычны лагер.