Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анатава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да анатаваць.

анатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Скласці (складаць) анатацыю.

ана́там, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне анатоміі або прэпаравання трупаў.

анатамі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. анатаміраваць.

анатамі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад анатаміраваць.

анатамі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да анатаміраваць.

анатамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Прэпараваць труп, разрэзаць (разразаць) яго для навуковых або судова-медыцынскіх мэт.

анатамі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Спецыяльна абсталяванае памяшканне пры навучальнай установе для ўскрыцця трупаў; анатамічны тэатр.

анатамі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да анатоміі. Анатамічны атлас.

2. Які мае дачыненне да анатаміравання.

•••

Анатамічны тэатр гл. анатамічка.

аната́цыя, ‑і, ж., чаго.

Кароткая характарыстыка кнігі, артыкула і пад., якая ў асноўным перадае іх змест і дае ацэнку. Анатацыя кнігі.

[Ад лац. annotatio — заўвага.]