Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аздараўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да аздаравіць.

аздо́ба, ‑ы, ж.

Тое, што ўпрыгожвае, аздабляе што‑н. Стракатая аздоба вітрын. □ Асаблівай аздобай вучнёўскай калоны былі дошкі транспарантаў. Навуменка. Малаважная тэма так і астанецца малаважнай, якімі б літаратурнымі аздобамі яе ні ўпрыгожвалі. Скрыган.

аздо́біна, ‑ы, ж.

Разм. лаянк. Пра няўдалага, дурнога чалавека.

аздо́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Упрыгожыцца, прыбрацца, набыць прыемны выгляд. [Яблыня].. налілася вясновым сокам, набрыняла пупышкамі, распусціла маленькія лісточкі і нават ледзь-ледзь аздобілася ў белую квецень. М. Ткачоў.

аздо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

Упрыгожыць, надаць прыемны выгляд. Аздобіць сцены мазаікай. □ Даніла Саротнік стаў ля.. [дзяўчат], і хутка яго юнацкі басок аздобіў песню мужчынскім голасам. Чарнышэвіч. Шукаем, творым мы багацце ўпарта на полі, у горах, дзе хто мае змогу, каб ім аздобіць сонечнае заўтра. Дубоўка. Прарэзала неба вясёлка дугой, Аздобіла далі красою сваёй. Журба. // перан. Зрабіць больш поўным, багатым на ўнутраны змест. Казку дзіўную чуў у юнацтве: Некі волат, ці то чарадзей, Стагоддзі правёў у бунтарстве, Каб аздобіць шчасцем людзей. Чарот.

аздо́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аздобіць.

аздо́блівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да аздобіцца.

2. Зал. да аздобліваць.

аздо́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аздобіць.

аздо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аздобы, служыць для аздобы. Паўшаўковы аздобны шнур. Аздобны цэх. Аздобныя работы.

азеляне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. азеляняць — азеляніць.