Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інсцэні́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. інсцэніраваць.

інсцэні́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да інсцэніраваць.

інсцэні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Перапрацаваць (перапрацоўваць) які‑н. апавядальны твор для пастаноўкі яго ў тэатры, кіно, на тэлебачанні. Інсцэніраваць для экрана трылогію Якуба Коласа «На ростанях».

2. перан. Прыкінуцца (прыкідвацца) кім‑, чым‑н., прытворна зрабіць (рабіць) што‑н. з намерам выдаць яго за сапраўднае. Інсцэніраваць істэрыку. □ Каб падмануць карнікаў, невялікая група партызан інсцэніравала ўначы прарыў на захад, у палескія лясы. Шамякін.

[Ад лац. in — на і scena — сцэна.]

інсцэніро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. інсцэніраваць (у 1 знач.). Інсцэніроўка апавядання.

2. Інсцэніраваны твор, спектакль. Ставіць інсцэніроўкі. Інсцэніроўка аповесці М. Лынькова «Міколка-паравоз».

3. перан. Дзеянне паводле дзеясл. інсцэніраваць (у 2 знач.); разыгрыванне. Капітану стала ясна — забітага неслі ад дарогі, бой — звычайная імітацыя, інсцэніроўка... Ваданосаў.