Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чараця́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да чароту; парослы чаротам. У чарацяным гушчары шчабеча ды шастае нейкая птушыная дробязь. Брыль. Падарожнікі зніклі ў густых чарацяных парасніках, якія сцяной наступалі з абодвух бакоў на сонную рачулку. Лынькоў.

2. Зроблены з чароту. Чарацяная страха.

ча́рачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да чарка; невялікая чарка. Маленькімі глыточкамі, смакуючы, Пільц выпіў сваю чарачку, асцярожна паставіў яе на ранейшае месца. Васілёнак.

ча́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чаркі. Чарачная падстаўка.

чарва́, ‑ы, ж., зб.

Лічынкі пчол.

чарве́ц, ‑вяца, м.

Хобатнае насякомае атрада прамакрылых, якое харчуецца сокамі сельскагаспадарчых культур і пладовых дрэў.

чарві́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць чарвівага. Чарвівасць пладоў.

чарві́вець, ‑ее; незак.

Станавіцца чарвівым. У гэтых лясах, здавалася, і ягады былі сакаўнейшыя, як дзе, і грыбы, здавалася, не чарвівелі. Чорны.

чарві́вы, ‑ая, ‑ае.

Паточаны чарвямі, з чарвямі ўнутры. Чарвівы яблык. Чарвівы грыб. □ Такі ж удалы гарох! Стручны, белы, чысты — ніводнага стручка чарвівага. Крапіва.

чарві́ць, ‑віць; незак.

Спец. Адкладваць яйцы, пладзіць чарву.

чарвябо́іна, ‑ы, ж., зб.

Яблычны апад, падточаны лічынкамі насякомых.