чарвівы, ‑ая, ‑ае.

Паточаны чарвямі, з чарвямі ўнутры. Чарвівы яблык. Чарвівы грыб. ▪ Такі ж удалы гарох! Стручны, белы, чысты — ніводнага стручка чарвівага. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)