Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чан, ‑а, м.

Вялікая драўляная ці металічная пасудзіна, якая формай нагадвае бак, бочку. Направа, за плотам, узвышалася чырвоная цагляная будыніна без [акон] і дзвярэй. Ля яе ляжалі пад сонцам вялізныя драўляныя чаны. Асіпенка.

чанавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да чана. Чанавы пасол рыбы. // Заняты работай пры чанах. Чанавы рабочы. // у знач. наз. чанавы́, ‑ога, м. Чанавы рабочы.

чангу́ры, нескл., н.

Народны грузінскі смычковы музычны інструмент, які складаецца з драўлянага корпуса і доўгай тонкай шыйкі з 14–15 ладамі.