Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чая... (гл. чае...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «чае...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: чаявод.

чаява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. чаяваць.

чаява́ць, чаюю, чаюеш, чаюе; незак.

Разм. Піць чай; праводзіць час за піццём чаю. На стале ледзь чутна звінеў самавар, дрыжаў язычок плашкі, а ездавыя ў сподніх з расхрыстанымі грудзьмі сарочках сядзелі на нарах адзін насупраць аднаго і, гучна студзячы кіпяток, абліваючыся потам, чаявалі. Навуменка.

чаяво́д, ‑а, ДМ ‑дзе, м.

Спецыяліст па вырошчванню чаю; асоба, якая займаецца чаяводствам. Між густой субтрапічнай расліннасці сям-там відаць.. чаяводы — гаспадары гэтых палеткаў. «Беларусь».

чаяво́дства, ‑а, н.

1. Развядзенне чайнага куста.

2. Раздзел сельскагаспадарчай навукі аб развядзенні чайнага куста.

чаяво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чаяводства, звязаны з ім. Чаяводчы калгас. Чаяводчыя раёны рэспублікі.

чаявы́я, ‑ых; адз. няма.

Разм. Грошы, якія даюць за дробныя паслугі, абслугоўванне (афіцыянту, швейцару і інш.). На станцыях я бегаў за кіпятком, за што меў «чаявыя». Хведаровіч.

чаяпі́цце, ‑я, н.

Піццё чаю; правядзенне вольнага часу за піццём чаю. Але .. [Гарасім] не ведаў Халусты. Той нават не павёў вухам і скончыў чаяпіцце на шостым кубку, калі цукарніца зноў апусцела. Чарнышэвіч.