успрыма́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. успрымаць — успрыняць.
2. У філасофіі — адлюстраванне ў свядомасці людзей прадметаў і з’яў рэчаіснасць якія ўздзейнічаюць на органы нашых пачуццяў. Законы ўспрымання. □ Такім чынам, матэрыялістычная тэорыя, тэорыя адлюстравання прадметаў мыслю, выкладзена тут з паўнейшай яснасцю: па-за намі існуюць рэчы. Нашы ўспрымання і ўяўленні — вобразы іх. Праверка гэтых вобразаў, аддзяленне ісцінных ад памылковых даецца практыкай. Ленін. Напорыстасці і заўзятасці ў Платонава хапала. Зноў жа — дапамагала маладосць, тэмперамент, прывабнасць, непасрэднасць успрыманняў. Сабалеўскі.
успрыма́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да успрыняцца.
2. Зал. да успрымаць.
успрыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да успрыняць.
успрыня́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад успрыняць.
успрыня́цца, ‑прынецца; зак.
Засвоіцца, стаць усвядомленым.
успрыня́ць, ‑прыму, ‑прымеш, ‑прыме; пр. успрыняў, ‑няла, ‑ло; заг. успрымі; зак., што.
Зразумець, засвоіць. Успрыняць новы метад. □ Бацька зноў закульгаў па кабінеце, прыстукваючы кіем аб падлогу, і не мог ніяк успрыняць, асвоіць адказ сына. Пестрак. // Прарэагаваць пэўным чынам на што‑н. Раёк успрыняў вестку аб звальненні яго з пасады начальніка лесаўчастка знешне спакойна. Сіўцоў.
успу́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад успудзіць.
успу́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. успуджваць — успудзіць.
успу́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да успуджваць.
успу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да успудзіць.