Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лакто́метр, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вызначэння якасці малака па яго шчыльнасці.

[Ад лац. lac, lactis — малако і грэч. metréo — мераю.]

лаку́на, ‑ы, ж.

Спец.

1. У анатоміі — паглыбленне, пустата паміж танкамі або органамі. Лакуны міндалін.

2. Прагал, прапушчанае месца ў якім‑н. тэксце.

3. У бібліятэчнай справе — пропуск, адсутнасць кнігі ў камплекце.

[Ад лац. lacuna — паглыбленне, упадзіна.]

лакфіёль, ‑і, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства крыжакветных з жоўтымі і чырвона-жоўтымі пахучымі кветкамі; жоўтафіёль.

ла́кцы, ‑аў; адз. лак, ‑а, м.; лачка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. лачкі, ‑чак; ж.

Народнасць, якая пражывае ў Дагестанскай АССР.

лакцявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да локця (у 1 знач.). Лакцявы сустаў. Лакцявая косць.