Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ко́лас, ‑а; мн. каласы, ‑оў; м.

1. Суквецце большасці злакаў і некаторых іншых раслін, у якіх кветкі не маюць кветаножак і размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла. Колас жыта.

2. Суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін. Налітыя сокам каласы схіліліся долу. Чарнышэвіч. / у знач. зб. Жыта шуміць ядраным коласам. Гурло.

ко́латы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад калоць ​1.

2. у знач. прым. Нанесены колючай зброяй. Колатая рана.

ко́латы 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад калоць ​2.

2. у знач. прым. Разбіты на кусочкі. Колаты цукар.

ко́лба, ‑ы, м.

Шарападобная або канічная шкляная пасудзіна з доўгім горлам для хімічных работ.

[Ням. Kolbe.]

ко́лбачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш. да колба.

2. мн. (ко́лбачкі, ‑чак). Светаадчувальныя клеткі ў сятчатцы вока.

ко́лер, ‑у, м.

1. Светлавы тон чаго‑н.; афарбоўка. Чырвоны колер. Светлы колер. □ У хмызняку віднеліся распятыя палаткі, зялёна-рабыя, пад колер лісця. М. Ткачоў. А квяцістыя зоры, бы дыяменты, усыпаюць усё неба, дрыжаць, пераліваюцца колерамі вясёлкі. Колас.

2. У жывапісе — адценне фарбы, густата, ступень яркасці яе.

3. Спец. Падрыхтаваны для афарбоўкі чаго‑н. састаў фарбы.

[Ад лац. color.]

колераадчува́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць колераадчувальнага.

колераадчува́льны, ‑ая, ‑ае.

Успрымальны, адчувальны да колеру.

ко́леравы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з успрыняццем колеру. Колеравыя ўражанні.

•••

Колеравая слепата гл. слепата.

колеразна́ўства, ‑а, н.

Сістэматызаваная сукупнасць дадзеных фізікі, фізіялогіі і псіхалогіі, якія маюць адносіны да працэсаў успрымання і адрознівання колераў.

колераму́зыка, ‑і, ДМ ‑зыцы, ж.

Спалучэнне музыкі з колера-светлавымі эфектамі; святламузыка.