Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

змеябо́рац, ‑рца, м.

Казачны герой, які перамагае страшыдла ў вобразе змея.

змеяві́к, змеевіка, м.

1. Спіралепадобная трубка ў цеплаабменных апаратах. Змеявік перагоннага апарата. □ [Настаўніцы] выявілі, што ў іх не хапае адн[ой] рэчы — мядзянай трубкі, якую звычайна завуць змеевіком. Дубоўка.

2. Горная парода зялёнага колеру з разнастайнымі адценнямі — ад амаль чорнага да светла-фісташкавага.

змеяе́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Птушка сямейства ястрабіных, якая жывіцца пераважна змеямі, яшчаркамі, жабамі.

змеяня́ і змеянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня змяі; маладая змяя.

змеяшы́йка, ‑і, ДМ ‑шыйцы; Р мн. ‑шыек; ж.

Птушка атрада весланогіх з тонкай, доўгай шыяй.

змеяя́шчарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Яшчарка з падоўжаным змеепадобным целам.