Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

земляко́п, ‑а, м.

Рабочы, які выконвае земляныя работы. Днём людзі ваявалі, а ўначы павінны былі станавіцца землякопамі. Мележ. Расце земляны вал, ніжэй у дол уваходзяць землякопы. Колас.

земляко́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канання зямлі. Землякопныя работы. Землякопныя машыны.

земляме́р, ‑а, м.

Землеўпарадчык, каморнік. Сажнем, лентаю мерым Мы палі, сенажаць. Так магу землямерам Неўзабаве я стаць. Куляшоў.

земляме́рны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вымярэннем зямлі, зямельных участкаў. Землямерныя работы. // Прызначаны для вымярэння зямлі, зямельных участкаў. Землямерныя прылады.

земляны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да зямлі ​1 (у 3 знач.), звязаны з ёю. Земляныя работы.

2. Зроблены з зямлі; які складаецца з зямлі. Земляны вал. □ Мікола ўстаў з куфра і, басанож па халоднай земляной падлозе, пачаў шарыць у цемры. Брыль.

3. Які жыве або знаходзіцца ў зямлі. Земляныя ластаўкі. Земляныя насякомыя. // Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных тэрмінаў. Земляны арэх. Земляная груша. Земляны чарвяк.

земляро́б, ‑а, м.

Той, хто займаецца земляробствам; хлебароб. Стаў Андрэй з малых год гаспадаром: земляробам, касцом і ўсім, чым патрэбна быць у гаспадарцы. Каваль. Земляроб у кожным доме, на кожнай ніве паўтарыў: — Хвала дажджу!.. Вялюгін.

земляро́бскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да земляроба. Земляробская праца.

земляро́бства, ‑а, н.

1. Апрацоўка зямлі (у 3 знач.) для вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Займацца земляробствам. □ [Людзі] адваёўвалі ад суцэльнай першабытнай пушчы ўсё новыя і новыя ўчасткі для земляробства. В. Вольскі.

2. Навука аб вырошчванні сельскагаспадарчых культур. Курс агульнага земляробства.

земляро́бчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да земляробства. Земляробчая тэхніка. Земляробчая гаспадарка.

земляры́йка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; Р мн. ‑рыек; ж.

Насякомаедная млекакормячая жывёліна, падобная на мыш.