Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геро́йства, ‑а, н.

Праяўленне мужнасці, смеласці; геройскія паводзіны. — Калі кідаецца на танк з гранатаю радавы салдат — гэта геройства. Шамякін.

геро́льд, ‑а, М ‑дзе, м.

Гіст. Вяшчальнік пры двары феадальнага правіцеля, а потым і пры двары манарха ў краінах Заходняй Еўропы. // Распарадчык на рыцарскіх турнірах, на грамадскіх святах.

[Ням. Herold.]

герпетало́гія, ‑і, ж.

Раздзел заалогіі, які вывучае паўзуноў і земнаводных.

[Ад грэч. herpeton — паўзун і logos — вучэнне.]

герпето́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па герпеталогіі.

герц, ‑а, м.

Адзінка вымярэння частаты ваганняў.

[Ад уласн. імя.]

ге́рцаг, ‑а, м.

Адзін з самых высокіх дваранскіх і княжаскіх тытулаў у краінах Заходняй Еўропы. // Асоба, якая мае гэты тытул.

[Ням. Herzog.]

герцагі́ня, ‑і, ж.

Жонка або дачка герцага.

ге́рцагскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да герцага, належыць яму. Герцагскі тытул. Герцагская зямля.

ге́рцагства, ‑а, н.

1. Уладанне герцага; дзяржава або вобласць на чале з герцагам.

2. Тытул герцага. Атрымаць герцагства.