Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бульката́ць, ‑коча; незак.

1. Бурліць, бурна кіпець (пра вадкасць). Кіпіць, булькоча вада, старанна варочаючы скрылікі бульбы. Брыль. Стала ціха, ціха, і ў гэтую цішыню велічна, як з нябыту ў вечнасць, ліўся, шумеў, булькатаў горны паток. Быкаў.

2. безас. Ствараць глухія перарывістым гукі пры захворванні горла, грудзей. У горле чалавека нешта булькатала, і пры кожным выбуху ён капаў тварам зямлю. Навуменка.

булькаце́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. булькацець, а таксама гукі гэтага дзеяння.

булькаце́ць, ‑коча; незак.

Тое, што і булькатаць. І чуваць было, як пералівалася ў нагах грузкая гразь, булькацела дзесьці блізка, блізка вада. Лынькоў.

бу́лькаць, ‑ае; незак.

Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады. Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. Брыль. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.

бу́лькнуць, ‑не; зак.

1. Аднакр. да булькаць.

2. Разм. Упасці ў ваду, утварыўшы характэрны гук. Камень булькнуў і пайшоў на дно.