Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антура́ж, ‑у, м.

Разм. Сукупнасць навакольных умоў; акружэнне.

[Фр. entourage, ад entourer — акружаць.]

а́нты, ‑аў.

Назва ўсходнеславянскіх плямён 4–7 стст., якія жылі паміж Днястром і Дняпром.

анты...,

Прыстаўка, якая ўжываецца для вырашэння процілегласці або варожасці чаму‑н., напрыклад: антываенны, антымастацкі, антырэлігійны.

антыалкаго́льны, ‑ая, ‑ае.

Проціалкагольны, накіраваны супраць алкагалізму. Антыалкагольная прапаганда. Антыалкагольны сродак.

антыбіётыкі, ‑аў; адз. антыбіётык, ‑у, м.

Хімічныя рэчывы арганічнага паходжання, якія заглушаюць рост тых ці іншых бактэрый або знішчаюць іх.

антыбіяты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антыбіётыкаў. Антыбіятычныя рэчывы.

антывае́нны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць вайны. Антываенная дэманстрацыя.

антыві́рус, ‑а, м.

Лячэбны сродак, які мае ўласцівасць затрымліваць размнажэнне таго віду мікроба, ад якога ён атрыманы.

антыге́н, ‑у, м.

Рэчыва, якое пры ўвядзенні ў арганізм можа прывесці да ўтварэння антыцел.

антыге́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антыгену. Антыгеннае рэчыва.