Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ана́рха-сіндыкалі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да анарха-сіндыкалізму, звязаны з ім.

анархі́зм, ‑у, м.

Дробнабуржуазная рэакцыйная палітычная плынь, якая адмаўляе неабходнасць дзяржаўнай улады, ролю партыі рабочага класа і выступае супраць арганізаванай палітычнай барацьбы за дыктатуру пралетарыяту.

анархі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Прыхільнік анархізму, член арганізацыі анархістаў.

2. Разм. Чалавек, які не падпарадкоўваецца правілам вытворчай і грамадскай дысцыпліны.

анархі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да анархіст.

анархі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да анархістаў, звязаны з імі. Анархісцкая арганізацыя. // Уласцівы анархістам. Анархісцкае вучэнне.

анархі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да анархізму, анархіі.

2. Схільны да анархіі.

ана́рхія, ‑і, ж.

Такі стан грамадства, калі няма арганізаванай улады, законаў, абавязковых нормаў паводзін. // Адсутнасць планавай арганізацыі. Анархія вытворчасці. // Разм. Безуладдзе; беспарадак; хаос. [Бярозін:] У яго [Дулебы] зоне ўсе камбрыгі падпарадкоўваюцца яму, усякая анархія будзе строга карацца. Шчарбатаў.

[Грэч. anarchia.]

анатава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. анатаваць.

анатава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад анатаваць.

анатава́цца, ‑туецца; незак.

Зал. да анатаваць.