усыплёны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад усыпіць.
усыпля́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Снатворны. Усыпляльныя парашкі.
2. Які выклікае сон, садзейнічае ўсыпленню. Усыпляльны шум дажджу.
усыпля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да усыпляць.
усыпля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да усыпіць.
усыры́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.
Абл.
1. Прыгаварыць да зняволення. [Пятро:] — Асудзілі [жонку] ўсё ж. Два гады ўсырычылі... Марціновіч. // Набіць. — Ой, баяцца цябе буду! — Пабаішся, як штаны здзяру ды трапкача ўсырычу. Паўлаў.
2. Даць з разлікам на пэўную выгаду. Але хлопец усё ж усырычыў.. [Арцёму] залатоўку. Машара. // Усадзіць шмат сродкаў за што‑н. [Вара:] — Клопат вялікі, што ні ў кога [тэлевізара] няма. — Няхай будзе ў нас першых. [Хілімон:] — Ды мо і грошы ўсе ўсырычыла за яе [штуковіну]. Сабаленка.
усыха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. усыхаць — усохнуць.
усю́ды, прысл.
У кожным месцы, паўсюдна; скрозь. Ад крокаў паскрыпвае паркет. Не ўсюды, а ў асобных мясцінах. Кулакоўскі. Усюды панаваў нейкі ўрачысты, святочны настрой. Асіпенка.
•••
Куды ні кінь — усюды клін гл. клін.
усюдыі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўсюды прысутнічае, усюды існуе (паводле рэлігійных уяўленняў — пастаянны эпітэт бога).
2. Разм. жарт. Які ўсюды паспявае, ва ўсім прымае ўдзел. Усюдыісныя рэпарцёры.