Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сто́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Невялікая шклянка для віна. І наліў паўнютку стопку: — Стукні, друг, і... не дышы. Бялевіч. // Колькасць віна, гарэлкі і пад., якая ўмяшчаецца ў такую шклянку. Цяпер Герасім Іванавіч куляе стопку без лішніх слоў і, рукавом уцершы вусны, пачынае навейшы рэпертуар, дзе на першым месцы таксама вайсковыя маршы. Карамазаў. Сядзім удваіх за столікам. У нас нават па стопцы чырвонага віна. Васілевіч.

сто́пка 2, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Тое, што і варыўня. Старая перабірала бульбу ў стопцы. Броўка.

сто́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стапіць.

сто́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да стапіцца.

2. Зал. да стопліваць.

сто́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стапіць.

стопрацэ́нтнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць стопрацэнтнага (у 2 знач.). Стопрацэнтнасць яўкі на сход.

стопрацэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае ў сабе сто працэнтаў чаго‑н.

2. Які ахоплівае ўсё, усіх поўнасцю. Стопрацэнтнае выкананне плана. Стопрацэнтная яўка на сход.

3. Разм. Сапраўдны, закончаны, поўнасцю выражаны ў сваіх якасцях. Мы ўжо прызвычаіліся да партызанскага жыцця, лічылі сябе стопрацэнтнымі партызанамі. Пянкрат.

сто́птванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стоптваць — стаптаць.

сто́птвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да стаптацца.

2. Зал. да стоптваць.

сто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да стаптаць.

стопудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які важыць сто пудоў. Стопудовы груз. // перан. Вельмі цяжкі. У Славіка быццам стопудовы камень сарваўся з душы, паляцеў уніз, пад мост, бразнуўся аб сталёвыя рэйкі і разляцеўся на парашок. Шамякін. // перан. Вельмі багаты. Стопудовы ўраджай.