усцерагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца; ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; пр. усцярогся, усцераглася, ‑лося; заг, усцеражыся; зак.
Зберагчы, усцерагчы сябе ад чаго‑н. І ўсё-такі не ўсцярогся: пастушок аднойчы падслухаў размову Скуратовіча з лесніком Сцепуржынскім, з якой даведаўся, што гаспадар звёз з поля палову жыта ў гумно лесніка. Кудраўцаў. Восенню 1922 года на пераездзе не ўсцераглася маці і трапіла пад пасажырскі цягнік. С. Александровіч.
усцеражо́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад усцерагчы.
усце́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад усцешыць.
усце́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да усцешыцца.
2. Зал. да усцешваць.
усце́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да усцешыць.
усце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.
Знайсці для сябе задаволенне, уцеху ў кім‑, чым‑н., узрадавацца. Аднойчы Валодзя.. спаткаў знаёмага студэнта юрыдычнага інстытута Васю Жудро. Абодва прыяцелі вельмі ўсцешыліся. Новікаў. Глянь на свет, хай усцешыцца сэрца. Колькі светлае радасці сёння!.. Трус.
усце́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.
Выклікаць у каго‑н. пачуццё задаволенасці, радасці. Павышэнне, якое Паўлу неўзабаве прапанавалі, не вельмі ўсцешыла яго. Брыль. Як нямнога трэба, каб усцешыць жанчыну. Пару збітых, банальных фраз і трошкі цеплыні ў голасе. Навуменка. // Супакоіць. Чыгуначнік доўга стаяў у роздуме, а потым сказаў няўпэўнена, мо толькі для таго, каб усцешыць няшчасную жанчыну, каб зараніць у яе душу хоць маленькую надзею. Сабаленка.
усціла́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. усцілаць — услаць.
усціла́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да услацца.
2. Зал. да усцілаць.
усціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да услаць.