успо́мніцца, ‑ніцца; зак.
Аднавіцца ў памяці, прыпомніцца. Успомнілася Аленка. Ад гэтага ўспамінку адразу неяк цёпла і радасна стала Сцёпку. Колас. Анежцы ўспомнілася маці, і слёзы набеглі на яе вочы. Броўка.
успо́мніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што, пра каго-што і з дадан. сказам.
Аднавіць у памяці, прыпомніць. Жанчына раптам успомніла ўчарашні дзень, і сэрца яе па-ўчарашняму заныла болем. Брыль. Міхась пачаў успамінаць, што ён чытаў пра партызан грамадзянскай вайны. Успомніў і пра дзеда Талаша. Якімовіч. Зося прыпамінала і ніяк не магла ўспомніць, дзе яна чула гэтае прозвішча. Хомчанка.
•••
Успомніш маё слова — збудзецца тое, аб чым гаворыцца.
успо́раты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад успароць.
успо́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. успорваць — успароць.
успо́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да успароцца.
2. Зал. да успорваць.
успо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да успароць.
успрыі́млівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць успрыімлівага. Пры пасадцы дрэў прыходзіцца лічыцца з іх успрыімлівасцю да шкодных газаў, дыму, дрэнных глебавых умоў і асвятлення. Гавеман.
успрыі́млівы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і успрымальны. Успрыімлівая натура.
успрыма́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць успрымальнага. Успрымальнасць органаў слыху.
успрыма́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка і хутка ўспрымае, засвойвае што‑н. Успрымальны розум. □ Моладзь вельмі ўспрымальная і многае з таго, што бачыла, пра што прачытала, імкнецца зрабіць на практыцы. Філімонаў.
2. Які лёгка падвяргаецца захворванням. Успрымальны да інфекцыйных хвароб.