страле́ц, ‑льца, м.
1. Ваеннаслужачы асобага пастаяннага войска ў Рускай дзяржаве 16 — пачатку 18 стст.
2. Разм. Тое, што і стралок (у 1 знач.). Усе .. [палешукі] былі заўзятыя паляўнічыя, захопліваліся адным толькі выглядам стрэльбы і былі выдатнымі стральцамі. Колас.
страле́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стральца (у 1 знач.), належыць яму. Стралецкі бунт. // Які складаецца са стральцоў. Стралецкае войска.
стралкава́цца, ‑куецца; незак.
Пускаць парасткі; ісці ў стрэлкі. Рэпа, рэдзька пры позневеснавой і чэрвеньскай сяўбе ў сухое надвор’е вельмі хутка стралкуюцца. «Звязда».
стралко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стралка (у 2 знач.); складаецца з стралкоў. Стралковы полк.
2. Які мае адносіны да стральбы з агнястрэльнай зброі, звязаны са стральбой. Стралковы спорт. Стралковая падрыхтоўка. □ — Дзе ж ты [Майка] налаўчылася страляць так? — Ды ’шчэ ў стралковым гуртку ў камсамоле. Лынькоў.
страло́к, ‑лка, м.
1. Той, хто ўмее страляць, хто страляе. Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлопец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок, і пан трымаў яго сваім паляўнічым. Машара. Калі ж бывае вольны дзень, Дзе там спачын такой натуры. Хлапцоў на стрэльбішча вядзе [Аляксей], — Першы стралок і фізкультурнік. Чарот.
2. Ваеннаслужачы пяхотнага войска, узброены агнястрэльнай зброяй. Пачаў .. [Іван Якаўлеў] службу салдатам-стралком. «Беларусь». Галоўны з .. [дыверсантаў] быў асаджаны куляй выдатнага стралка радавога Бандарэнкі. Брыль. // Баец, які вядзе стрэльбу з танка або самалёта. Стралок-радыст.
стральба́, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. За мястэчкам стральба чутна была да самай раніцы. Чорны. // Вучэбныя, трэніровачныя заняткі, у час якіх страляюць па якіх‑н. цэлях. Гэты выпадак здарыўся, калі я быў ваенным лётчыкам. Мы займаліся тады стральбой па наземных цэлях. Хомчанка.
стральча́ты, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму востравугольнай аркі. Гэта .. павінна было быць нешта накшталт ні то хорама, ні то палаца .. з вялізнымі стральчатымі вокнамі. Бядуля.
страляні́на, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. страляць (у 1 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. У пачатку трэцяй гадзіны з таго боку, куды пайшла група Сашы, пачулася аўтаматная страляніна, ды неўзабаве заціхла. Васілёнак. А страляніна разлягалася па лесе, шырылася, мацнела. Кулакоўскі. // Хаатычная частая стральба з многіх ружжаў, гармат і пад. Раніцай горад зноў закалаціўся ад выбухаў і страляніны. Якімовіч. З абодвух канцоў вёскі ўзнялася страляніна. Шарахоўскі. // перан. Разм. Бесперапыннае, вельмі хуткае гаварэнне. А .. [Мар’яна] без затрымкі пускала ў ход сваю страляніну: — Бо ці ж няпраўду я кажу? Я ж цэлыя атрады тваіх партызан карміла, даглядала і цябе [генерала] самога. Пестрак.
страля́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. страляць.
страля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Канчаць жыццё самагубствам пры дапамозе агнястрэльнай зброі. Цікава тут яшчэ адна акалічнасць: кожны самагубца мае нахіленне да таго ці іншага спосабу самагубства — адны страляюцца, другія вешаюцца, трэція топяцца, кідаюцца пад машыну, труцяцца, рэжуцца брытваю. Колас.
2. з кім і без дап. Уст. Быць удзельнікам дуэлі з кім‑н., выкарыстоўваючы агнястрэльную зброю. Страляцца на дуэлі.
3. Зал. да страляць (у 2 знач.).