Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меліяра́цыя, ‑і, ж.

Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне зямель шляхам асушэння, арашэння і пад.

[Ад лац. melioratio — паляпшэнне.]

ме́лка,

1. Прысл. да мелкі.

2. у знач. вык. Пра нязначную глыбіню. Тут мелка, лодка на пясок сядзе.

•••

Мелка плаваць гл. плаваць.

мелкаво́ддзе, ‑я, н.

1. Нізкі ўзровень вады (у рэчцы, возеры і пад.), а таксама пара, калі вадаёмы мялеюць.

2. Месца (у рэчцы, возеры і пад.) з невялікай глыбінёй.

мелкаво́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць мелкаводнага; мелкаводдзе. Мелкаводнасць ракі.

мелкаво́дны, ‑ая, ‑ае.

З нізкім узроўнем вады (пра азёры, рэкі і пад.); неглыбокі. Колісь праз цяперашнюю дарогу цурчаў мелкаводны ручай. Хадановіч.

мелкадо́нны, ‑ая, ‑ае.

З плоскім, неглыбокім дном. Мелкадонная лодка.

ме́лкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мелкага.

ме́лкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікую глыбіню; проціл. глыбокі. Зямля падсыхала, рэкі рабіліся мелкімі і вузейшымі. В. Вольскі. // Які робіцца на нязначную глыбіню. Мелкае ворыва. // Размешчаны на невялікай глыбіні, недалёка ад паверхні. Недалёчка ад берага стаяў нізенькі зруб. Там біла крыніца. Калі ўгледзішся ў яе мелкае дно, відаць, як кіпіць там вада. Лынькоў.

2. З нізкімі краямі, з меншай глыбінёй у параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі. Мелкая талерка. Мелкія галёшы.

мело́дыка, ‑і, ДМ ‑дыцы, ж.

1. Сукупнасць меладычных сродкаў, уласцівых якому‑н. твору, творчасці народа, аўтара. Паэтычная сціпласць і выразнасць, мелодыка і гнуткасць верша складаюць аснову народнасці мовы Тараса Шаўчэнкі. Палітыка.

2. Вучэнне аб мелодыі.

мело́дыя, ‑і, ж.

1. Заканамерная паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае пэўнае музычнае адзінства; напеў, матыў. Павольная, поўная велічнай гармоніі мелодыя гучыць у зале. Мележ. Слоў яшчэ не было — нараджалася адна мелодыя, але за ёй павінны былі з’явіцца і словы. Хадкевіч. Над рэчкай плыла мелодыя нейкай вельмі знаёмай песні. Асіпенка.

2. Музыкальнасць, меладычнасць. Мелодыя верша. □ І заснеш пад мелодыю слоў Сном аратага — ціхім, шчаслівым. Будзеш сніць аб прасторах палёў, Аб сваіх пазалочаных нівах. Тарас.

[Ад грэч. melōdia — напеў, песня.]