Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ла́кмусавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лакмусу. // Які ўтрымлівае ў сабе лакмус. Лакмусавыя фарбы.

•••

Лакмусавая папера (паперка) гл. папера.

лакры́ца, ‑ы, ж.

Шматгадовая расліна сямейства бабовых, карэнні якой выкарыстоўваюцца ў прамысловасць і медыцыне. // Корань гэтай расліны; парашок, прэпарат з яго.

[Ням. Lakritze ад лац. liquiritia.]

лакры́чнік, ‑у, м.

Тое, што і лакрыца.

лакры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лакрыцы, лакрычніку. Лакрычны корань. // Прыгатаваны з лакрыцы, з лакрычніку. Лакрычны парашок.

ла́кскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лакцаў. Лакская мова.

лактабацылі́н, ‑у, м.

1. Спец. Асобы грыбок, здольны акісляць малако, падаючы яму лячэбныя ўласцівасці.

2. Сыракваша, прыгатаваная заквашваннем малака такім грыбком.

[Ад лац. lac, lactis — малако і bacillum — бацыла.]

лактаско́п, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вызначэння тлустасці малака па ступені яго празрыстасці.

[Ад лац. lac, lactis — малако і грэч. skopeō — гляджу.]

лактацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да лактацыі. Лактацыйны перыяд.

лакта́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Працэс утварэння, назапашвання і перыядычнага выдзялення малака ў чалавека і ў самак млекакормячых.

2. Перыяд часу, на працягу якога адбываецца такое выдзяленне малака.

[Ад лац. lactare — утрымліваць малако, карміць малаком.]

лакто́за, ‑ы, ж.

Спец. Цукар, які ўтрымліваецца ў малацэ млекакормячых; малочны цукар.

[Ад лац. lac, lactis — малако.]