змясці́ць, змяшчу, змесціш, змесціць; зак., каго-што.
1. Знайсці месца для каго‑, чаго‑н.; умясціць. Навагранскі рынак не змясціў усіх кірмашоўцаў. Сабаленка. Ты адчуў, колькі шчасця і сілы Можа ў сэрцы змясціць чалавек. Прыходзька.
2. Даць памяшканне для жылля; пасяліць. Маці Васілька змясцілі ў хлеве. Гэта быў даўгі цагляны будынак. Маўр. // Даць месца, размясціць дзе‑н. [Прыяцель] змясціў сакаляня ў клетцы на даху сваёй хаты. В. Вольскі.
3. Уладкаваць, аддаць куды‑н. (на вучобу, службу і пад.). Змясціць у школу. Змясціць у бальніцу.
4. Надрукаваць, апублікаваць дзе‑н. Змясціць артыкул у часопісе. □ За той жа час побыту ў школе Аленка змясціла два свае вершыкі ў газеце. Колас.
5. Разм. Зняць, звольніць з пасады. Бюро райкома вынесла Байкову вымову і змясціла з камандзіра. Шамякін.
змята́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да змятаць.
змята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змесці.
змяту́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад змятушыць.
змятушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., каго-што.
Абл. Прывесці ў замяшанне; змяць. Тут немцам не пашанцавала. Не памог і дэсант. Тут стала артылерыйская часць і змятушыла на шашы нямецкі танкавы клін. Чорны.
змя́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад змяць.
2. у знач. прым. Нягладкі, няроўны, са складкамі, маршчынамі, умяцінамі; мяты. У ненадпісаным канверце ляжала трохрадковая запіска Гэлі і змяты, пажаўцелы ліст. Гартны.
3. у знач. прым. Прыбіты, прытаптаны (пра расліны). Адчуваеш, як пад плашч-палаткай Змяты падымаецца мурог... Аўрамчык.
4. перан.; у знач. прым. Разм. Са слядамі стомленасць змораны, нясвежы (пра твар). Непамыты пасля сну і змяты твар .. [Ракуцькі] быў шэры, і смутак ляжаў на ім. Чорны.
змя́цца, самнецца; зак.
1. Стаць мятым, пакрыцца складкамі, маршчынамі. На вусатым хутаранцы даўнейшы пыльнік пацёрся, змяўся, пазелянеў. Чорны.
2. Прыгнуцца, прыбіцца да зямлі (пра расліны). Трава змялася.
змяць, самну, самнеш, самне; самнём, самняце; зак., каго-што.
1. Зак. да мяць.
2. Моцным націскам расстроіць рады, парушыць баявыя парадкі ворага. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі з іх уцалелі. Гурскі. // Адолець у бойцы, барацьбе; пабіць, зламаць. [Рэндалу] хацелася зараз жа змяць і растаптаць гэту нахабную, пачварную істоту, якая прадала за долары сваю маладосць. Гамолка.
змяша́льнік, ‑а, м.
Машына, апарат для змешвання розных рэчываў, прыгатавання сумесей.
змяша́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для змешвання, утварэння сумесі. Змяшальны барабан. Змяшальная камера.