зме́сціва, ‑а, н.
Тое, што змяшчаецца, знаходзіцца дзе‑н. Змесціва клеткі. □ Сумачку-чамаданчык .. [Вера] увесь час круціла ў руках, «кантуючы», і ўсё змесціва яе з шумам перакочвалася з аднаго канца ў другі. Дамашэвіч.
зме́цены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад змесці.
зме́ціць, змечу, змеціш, змеціць; зак., каго-што.
Разм.
1. Заўважыць, прыкмеціць. От жа бывае так: як ні хавайся, а ўсё роўна нехта змеціць цябе. Скрыган.
2. Паставіць меткі (скрозь, на ўсім); памеціць усё. Змеціць дрэвы.
зме́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад змяшаць.
2. у знач. прым. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання. Змешаная кроў. Змешаная парода жывёлы.
3. у знач. прым. Які складаецца з разнародных элементаў, частак; разнародны па складу. Змешаны рэпертуар. Змешаныя ўгнаенні. □ [Артысты] выходзілі ў фае, зліваліся з моладдзю горада, жартавалі на змешаных мовах. Скрыпка. // Спец. Які складаецца з розных народ, відаў дрэў; мяшаны (пра лес). Змешаны лес.
•••
Змешаны лік гл. лік.
зме́швальнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць вадкасцей растварацца адна ў другой, здольнасць утвараць аднародныя растворы.
зме́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. змешваць — змяшаць.
зме́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да змяшацца.
2. Зал. да змешваць.
зме́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змяшаць.
зме́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад змясціць.
змея... (гл. змее...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «змее...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: змеяборац, змеяед.