землеўла́сніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да землеўласніка.
землеўла́сніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да землеўласніка.
землеўпара́дкавальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да землеўпарадкавання.
землеўпара́дкаванне, ‑я,
Сістэма мерапрыемстваў, якія паляпшаюць землекарыстанне.
землеўпара́дчык, ‑а,
Спецыяліст у галіне землеўпарадкавання.
землечарпа́лка, ‑і,
Машына для паглыблення дна рэк, вадаёмаў і пад., якая дастае грунт пры дапамозе чарпакоў, прымацаваных да рухомага ланцуга.
землечарпа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да землечарпання.
землечарпа́нне, ‑я,
Выманне грунту са дна рэк, вадаёмаў і пад. з мэтай іх паглыблення.
земля... (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «земле...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад:
землязна́вец, ‑наўца,
Спецыяліст у галіне землязнаўства.
землязна́ўства, ‑а,
Галіна фізічнай геаграфіі, якая вывучае агульныя фізіка-геаграфічныя заканамернасці Зямлі; агульная фізічная геаграфія.