Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

герма́нцы, ‑аў; адз. германец, ‑нца; м., германка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. германкі, ‑нак; ж.

1. Старажытныя плямёны індаеўрапейскай моўнай групы, якія жылі ў цэнтральнай, заходняй і паўднёва-заходняй Еўропе.

2. Уст. Немцы.

гермафрады́т, ‑а, М ‑дыце, м.

Арганізм, часцей жывёльны, які мае адзнакі абодвух полаў.

[Ад імя старажытнагрэчаскай міфічнай істоты — сына Гермеса і Афрадыты, зрошчанага па волі багоў з німфай Салмакідай.]

гермафрадыты́зм, ‑у, м.

Наяўнасць адзнак абодвух полаў у адным арганізме.

герметызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Рабіць герметызацыю чаго‑н.

герметыза́цыя, ‑і, ж.

Забеспячэнне непранікальнасці вытворчых памяшканняў і абсталявання для вадкасцей і газаў. Герметызацыя нафтаперагоннай апаратуры.

[Ад імя легендарнага егіпецкага мудраца Гермеса Тройчы Найвялікшага, якому прыпісвалася таямнічая здольнасць шчыльна закаркоўваць пасуду.]

герметы́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць герметычнага; непранікальнасць. Герметычнасць кабіны касмічнага карабля.

герметы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які наглуха забываецца і зусім не прапускае вадкасці і газу. Герметычная печ. Герметычныя дзверы.

геро́іка, ‑і, ДМ ‑роіцы, ж.

Гераічны змест, гераічны бок чаго‑н. Героіка нашых дзён. □ За плячамі ў камсамола героіка грамадзянскай вайны і рамантыка гарачых будняў першых пяцігодак. «Маладосць».

геро́й, ‑я, м.

1. Чалавек, які зрабіў подзвіг, робіць подзвігі. Герой грамадзянскай вайны. Слава героям. □ Народ таго заве героем, хто б’е фашыстаў смертным боем. З нар.

2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора. Героі рамана. Героі апавяданняў Коласа. Герой кінааповесці.

3. чаго. Чалавек, які з’яўляецца тыповым прадстаўніком пэўнай эпохі, асяроддзя. Герой нашага часу.

4. чаго. Пра таго, хто чым‑н. вылучыўся, звярнуў на сябе ўвагу. Герой дня. Героі пяцігодкі. □ Героя працы — бацьку, машыніста Насіла моладзь на руках. А. Александровіч.

5. Легендарны правадыр, асілак старажытнагрэчаскай міфалогіі.

•••

Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойваецца ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.

[Грэч. hērōs.]

геро́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Заснаваны на геройстве, звязаны з праяўленнем геройства. Геройскі ўчынак.

2. Уласцівы герою, такі, як у героя. Геройскі выгляд. Геройская хватка.