Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

баге́мны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Звязаны з багемай. Багемны быт.

баге́мшчына, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і багема (у 2 знач.).

ба́гер, ‑а, м.

Землясосны снарад, які служыць для вымання зямлі пры паглыбленні дна рэк і пад. [Аксана:] — Мы сёння ўпершыню спрабавалі багер Віланда. Галавач.

[Ад гал. bagger — гразь.]

багерма́йстар, ‑тра, м.

Той, хто кіруе працай на багеры.

ба́герны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да багера. Багерная помпа.

баге́т, ‑у, М ‑геце, м.

Разьбяная або пафарбаваная планка, з якой робяць рамы, карнізы. Сцены былі ўвешаны палеткамі ў рамах з залачонага багету, залы ўстаўлены скульптурнымі і разьбянымі работамі. Скрыган.

[Фр. baguette.]

баге́тавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены а багету. Карціна ў багетавай раме.

баге́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да багету. Багетная вытворчасць. Багетная майстэрня.

баге́тчык, ‑а, м.

Той, хто працуе над вырабам багету.

баге́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да багетчык.