Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антрацы́т, ‑у, М ‑цыце, м.

Від каменнага вугалю, які мае чорны колер, яркі бляск і вызначаецца вялікай цеплатворнасцю.

[Ад грэч. antrax — вугаль.]

антрацы́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да антрацыту. Антрацытавы пласт.

антрацы́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і антрацытавы.

антраша́, нескл., н.

Балетнае па, лёгкі скачок уверх, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.

•••

Выкідваць антраша гл. выкідваць ​1.

[Фр. entrechat.]

антрыко́т, ‑у, М ‑коце, м.

Міжрэбравая частка ялавічыны. // Смажаніна з ялавічыны; адбіўная ялавічная катлета.

[Фр. entrecôte.]

антрэпры́за, ‑ы, ж.

У капіталістычных краінах — прыватнае тэатральнае прадпрыемства.

[Фр. entreprise.]

антрэпрэнёр, ‑а, м.

У капіталістычных краінах — прыватны тэатральны прадпрыемец.

[Фр. entrepreneur.]

антрэпрэнёрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антрэпрэнёра. Антрэпрэнёрскія інтарэсы. // Які належыць антрэпрэнёру. Антрэпрэнёрская кватэра.

антрэпрэнёрства, ‑а, н.

Дзейнасць антрэпрэнёра.

антрэсо́лі, ‑яў; адз. антрэсоль, ‑і, ж.

1. Верхні паўпаверх дома.

2. Верхні паўярус у высокіх пакоях, звычайна ў выглядзе галерэі.

3. Разм. Дашчаны памост пад столлю, які выкарыстоўваецца для хавання рэчаў.

[Фр. entresol.]