Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лаці́няне, ‑нян; адз. лацінянін, ‑а, м.; лацінянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. лацінянкі, ‑нак; ж.

1. Жыхары старажытнай Італійскай вобласці — Лацыума; рымляне.

2. Уст. Католікі.

лаці́нянін,

гл. лаціняне.

лаці́нянка,

гл. лаціняне.

ла́ціцца, лаціцца; незак.

Зал. да лаціць.

ла́ціць, лачу, лаціш, лаціць; незак., што.

Насцілаць латы на кроквы (гл. лата ​2).

ла́цкан, ‑а, м.

Адварот на грудной частцы вопраткі, якая зашпільваецца. На лацкане пінжака [дырэктара] — зеленаваты значок сельскагаспадарчай акадэміі. Кулакоўскі. З усіх, хто ў зале, бадай адзін .. [Веньямін] парыцца ў чорным пінжаку з вялікімі адвіслымі лацканамі. Навуменка.

[Ад ням. Lätzchen.]

ла́чка,

гл. лакцы.

лаша́к, ‑а, м.

Помесь жарабца і асліцы.

лашачаня́ і лашачанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня лашака.

лаша́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лашака.