Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ствалі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае шмат ствалоў (пра дрэва, куст).

ствало́вы,

гл. ствалавы.

ствара́льнік, ‑а, м.

Той, хто стварае што‑н.; тварэц. Працоўныя масы — стваральнікі ўсіх матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, галоўны герой гісторыі — павінны былі стаць і галоўным героем літаратуры. Івашын. [Я. Колас] з’яўляецца разам з Янкам Купалам стваральнікам беларускай літаратурнай мовы. «Полымя». // Арганізатар. [Шырма] .. выдатны дзеяч нашай культуры, стваральнік славутага беларускага хору. Машара.

ствара́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да стваральнік.

ствара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да стварэння, звязаны з ім. І таму мы пяём сёння песню, у якой Славім хлеб і святло нашых сёл і заводаў, Славім дружбу і сонца над вольнай зямлёй І стваральную, мірную працу народа. Танк. Саюз ССР стаў магутнай крыніцай стваральнай энергіі народаў, гіганцкім паскаральнікам грамадскага працэсу. Машэраў.

ствара́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да стварыцца.

2. Зал. да ствараць.

ствара́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да стварыць.

стваро́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стварожыць.

стваро́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. стварожваць — стварожыць і стан паводле знач. дзеясл. стварожвацца — стварожыцца.

стваро́жвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да стварожыцца.

2. Зал. да стварожваць.