Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лату́нь, ‑і, ж.

Сплаў медзі з цынкам (іншы раз з прымессю волава, алюмінію, марганцу).

[Ням. Latun.]

лату́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл.

1. Невялікая гліняная пасудзіна, місачка з загнутымі ўнутр краямі. Паліваная латушка. □ Па камандзе дзеда лыжкі бралі, з адной міскі ці латушкі чэрпалі. Калачынскі.

2. Жаночая світка. Шылі латушку з даматканага сукна, белага, чорнага або шэрага. «Помнікі».

ла́ты, ‑аў і лат; адз. няма.

Металічныя даспехі, якія ў старажытнасці засцерагалі воіна ад удараў халоднай зброі, а ў сярэднія вякі — і ад агнястрэльнай зброі. Уздоўж калідора, уперамешку з закутымі ў латы рыцарамі, стаялі вялікія пальмы. Рамановіч.

латынізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад латынізаваць.

латынізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Засвоіць (засвойваць) лацінскую мову і лацінскую культуру.

2. толькі незак. Зал. да латынізаваць.

латынізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

1. Увесці (уводзіць) лацінскую мову і лацінскую культуру.

2. Замяніць (замяняць) які‑н. алфавіт лацінскім.

латыніза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. латынізаваць і стан паводле знач. дзеясл. латынізавацца.

латыні́зм, ‑а, м.

Слова ці моўны зварот, якія запазычаны з лацінскай мовы.

латыні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне лацінскай філалогіі.

латы́нь, ‑і, ж.

Лацінская мова. І калі нават мова мая замаўчыць, То не зробіцца мёртвай латынню. Барадулін.