устро́йства, ‑а, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. устройваць — устроіць і устройвацца — устроіцца.
2. Канструкцыя чаго‑н. Транспартнае ўстройства на лініі, якую адладжвала Галя, працавала кепска. Арабей.
3. Прыбор, механізм, прыстасаванне. Лічыльна-рашаючае ўстройства. Рэгулюючае ўстройства.
устрыво́жанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан устрывожанага. На сэрцы быў нейкі незразумелы неспакой, вельмі падобны на ўстрывожанасць, і .. [Барашкін] спачатку не лог даўмецца, адкуль гэта. Савіцкі.
устрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад устрывожыць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане трывогі, хвалявання. Устрывожаны камендант.. загадаў двум сваім салдатам з аховы неадкладна праверыць, хто страляе і па чыйму дазволу. Якімовіч. — Што з табой, Ваня, ты нездаровы, ці што? — спытала ўстрывожаная жонка. Карпюк. // Які выражае трывогу, хваляванне. — Хто гэта? — пачуўся ўстрывожаны жаночы голас. Скрыпка. А .. [Таня] нібы не заўважала ўстрывожаных мужавых вачэй. Новікаў. // Успуджаны, сагнаны з месца. Устрывожаныя птушкі ўзвіваліся ў паветра, высока кружыліся ў небе. Лынькоў.
устрыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Прыйсці ў стан трывогі; усхвалявацца. Людзі ўстрывожыліся, пачалі прыслухоўвацца, але ніякай небяспекі не было відаць. Маўр. Маці, убачыўшы Васіля дома, устрывожылася — ці не здарылася што на ферме. Гаўрылкін. Неяк падвечар на лузе з’явілася маці. Дзед аж устрывожыўся: чаго гэта яна па такой далі сюды прыйшла? Даніленка.
устрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Выклікаць у кім‑н. трывогу, страх. Нечаканы прыезд няпрошаных гасцей устрывожыў гаспадароў хутара. Якімовіч. Масавыя ўцёкі з лагера ўстрывожылі фашыстаў. Мяжэвіч. // Парушыць спакой. Не бойся, любая, не бойся, Я не ўстрывожу твой спакой. Пысін. — Да рання далёка яшчэ, — устрывожыў сусед маўчанку і бліжэй прысунуўся да вогнішча. Каваль.
устрыма́нне, ‑я, н.
Абмежаванне сябе ў чым‑н., адмаўленне ад чаго‑н.
устры́маны, ‑ая, ‑ае.
Які абмяжоўвае сябе ў чым‑н., пазбягае празмернасцей.
устрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Стрымаць сябе ад якіх‑н. дзеянняў, адмовіцца ад чаго‑н. [Крыскавец] памкнуўся быў выключыць тэлевізар, але ўстрымаўся. Хадановіч. Акінуўшы вокам кампанію і тую гарэлку, якая стаяла на стале, Лабановіч цвёрда пастанавіў не піць, бо нейкае пачуванне засцярогі падказвала яму ўстрымацца. Колас.
2. Ухіліцца, не прыняць удзелу (у галасаванні). Колькі ўстрымалася пры галасаванні — не падлічвалі, важна было,.. што ніхто не галасаваў супроць. Хадкевіч.
устры́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да устрымацца.