Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лата́к, ‑а, м.

1. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго‑н. Тут [у бярэзніку] вясной уся вёска спускае сок з бяроз.. І сцякае ён у гладышы і дзежачкі па тонкіх латаках. Васілевіч. Сёмка і Жэнька ў момант .. адсунулі ўбок дашчаны латак, па якім толькі што бульба прагрукатала ў кармакухню. Паслядовіч.

2. Карыта з невялікім жолабам у млыне для ссыпання збожжа ў жорны.

латако́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да латака.

лата́нія, ‑і, ж.

Дакаратыўная расліна сямейства пальмавых з шырокімі веерападобнымі лістамі.

ла́танне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. латаць.

ла́таны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад латаць.

2. у знач. прым. Які мае латкі, залатаны. Перад.. [Лідай] стаяў невысокі чалавек у латанай вопратцы. Новікаў.

•••

Бядой латаны — вельмі бедны.

латарэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да латарэі. Латарэйны білет.

латарэ́я, ‑і, ж.

Розыгрыш рэчаў і грашовых сум па білетах. Выйграць у латарэю. □ Білеты латарэі атрымліваў той, хто даваў згоду выступіць у святочным канцэрце. Савіцкі.

[Іт. lotteria.]

лататы́,

У выразе: даць (задаць) лататы гл. даць.

ла́тацца, ‑аецца; незак.

Зал. да латаць.

ла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Зашываць, ставіць латкі на што‑н. Латаць бялізну. Латаць камеру. □ Маці сядзела каля акна і латала кашулю. Чорны. Стары быў дома і латаў дзіравыя мяшкі. Васілеўская.