Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інкуба́тар, ‑а, м.

Апарат для штучнага вывядзення птушанят з яец.

[Ад лац. incubare — выседжваць птушанят.]

інкуба́тарны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з інкубатарам, інкубацыяй (у 2 знач.). Інкубатарная станцыя. Інкубатарная гаспадарка. // Выведзены ў інкубатары. Інкубатарныя кураняты.

інкуба́таршчык, ‑а, м.

Работнік інкубатара.

інкуба́таршчыца, ‑ы, ж.

Жан. да інкубатаршчык.

інкубато́рый, ‑я, м.

Спецыяльны будынак, дзе ўстаноўлены і дзейнічаюць інкубатары.

інкубацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інкубацыі.

•••

Інкубацыйны перыяд гл. перыяд.

інкуба́цыя, ‑і, ж.

1. Скрыты перыяд хваробы з моманту заражэння да з’яўлення яе першых прымет.

2. Штучнае вывядзенне птушанят у інкубатарах.

[Ад лац. incubatio — выседжванне птушанят.]

інкуна́булы, ‑бул; адз. інкунабула, ‑ы, ж.

Кнігі, надрукаваныя ў пачатковую пару кнігадрукавання — да 1501 г. (па афармленню падобныя на рукапісныя).

[Ад лац. incunabula — ранняе дзяцінства; першыя крокі.]