Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фастрыгава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фастрыгаваць.

фастрыгава́цца, ‑гуецца; незак.

Зал. да фастрыгаваць.

фастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., што.

Шыць, прашываць рэдкімі шыўкамі.

[Польск. fastrygować.]

фасфарасцы́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фасфарасцыраваць.

фасфарасцы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Мець уласцівасці фасфарасцэнцыі, свяціцца ў цемнаце слабым блакітна-зялёным святлом. Яны [дзяўчына і хлопчык] плылі, а вакол фасфарасцыравала мора. Караткевіч.

фасфарасцэ́нцыя, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць некаторых рэчываў свяціцца пры абпраменьванні, а таксама пасля спынення яго. // Свячэнне, якое выклікаецца пэўнымі бактэрыямі. Фасфарасцэнцыя мора.

[Ад грэч. phōs — святло, phoros — які нясе і лац. escentia — суфікс, які абазначае слабае дзеянне.]

фасфары́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае ў сваім складзе фосфар. Фасфарысты чыгун.

2. Тое, што і фасфарычны. Фасфарыстыя хвалі шуршаць за кармой. Звонак.

фасфары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Горная парода (пясчанік, вапняк і пад.), абагачаная фасфатным рэчывам (выкарыстоўваецца як сыравіна для здабычы фосфару, фосфарнай кіслаты і пад., а таксама як угнаенне). [Вера:] Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае. А наша справа — мел, гліна, вапна, фасфарыты. Крапіва.

фасфары́тавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і фасфарытны.

фасфары́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фасфарыту. // Прыгатаваны з фасфарыту. Фасфарытная мука.