Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фа́цыя, ‑і, ж.

Спец. Асадкавы пласт горнай пароды, які мае аднолькавы склад, фізіка-хімічныя ўласцівасці і аднолькавую выкапнёвую фауну і флору.

[Ад лац. facies — выгляд.]

фацэ́лія, ‑і, ж.

Травяністая расліна сямейства вадаліснікавых, асобныя віды якой з’яўляюцца меданоснымі. Каб павялічыць выхад мёду, многія калгасы пачалі засяваць на полі новую тут культуру — фацэлію. Паслядовіч.

фацэ́т, ‑а, М ‑цэце, м.

Разм. Камічны, забаўны чалавек. У галаве дзеда Талаша прамільгнула некалькі думак: адкуль з’явіўся гэты фацэт? Колас. // Нехта мала знаёмы; хто‑н. Карэта звярнула на Мойку. За ствол голай таполі кінуўся нейкі фацэт: каб не ўквэцала брудным снегам. Караткевіч.

[Польск. facet ад лац. facetus — вясёлы, дасціпны.]

фацэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Камічны, забаўны. На гэты раз дзверы расчыніліся болей урачыста, павольна і стала, і парог пераступіла даволі фацэтная і маляўнічая постаць штацкага чалавека. Колас. Ва ўкраінскім мястэчку, куды, асмялеўшы, Сяргей завітаў, цырульнік зрабіў яму фацэтную прычоску. Навуменка.

фацэ́ція, ‑і, ж.

1. Жартоўнае апавяданне, распаўсюджанае на Захадзе ў эпоху Адраджэння і ў Расіі ў канцы 17 ст.

2. Разм. Пацеха, смехата. Барада Мілеўскага была прадметам жартаў і насмешак з боку настаўнікаў, але ён не зварачаў на гэта ўвагі, сам смяяўся і тлумачыў, што бараду ён носіць для «фацэціі». Колас. [Кандрат:] — Гэта ж трэба такая фацэція: Андрэй Ермаліцкі — мой сват. Грахоўскі.

[Ад лад. facetia — жарт, досціп.]