Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фаб...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «фабрычны», напрыклад: фабком, фабзаўком.

фабза́вуч, ‑а, м.

Школа фабрычна-заводскага вучнёўства пры прадпрыемстве, якая рыхтуе рабочых масавых прафесій. [Ігнат Ладуцька] працаваў на вялікім станкабудаўнічым заводзе, дзе раней скончыў фабзавуч. Лынькоў.

фабза́вучнік, ‑а, м.

Разм. Вучань школы фабрычна-заводскага вучнёўства.

фабзаўко́м, ‑а, м.

Выбарны орган пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі фабрыкі ці завода; фабрычна-заводскі камітэт.

фабзаўко́мавец, ‑маўца, м.

Разм. Член, работнік фабзаўкома.

фабзаўко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фабзаўкома.

фабія́нец, ‑нца, м.

Прыхільнік, паслядоўнік фабіянства.

фабіяні́зм, ‑у, м.

Тое, што і фабіянства.

фабія́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фабіянства, фабіянца.

фабія́нства, ‑а, н.

Рэфармісцкі буржуазны рух канца 19 ст. у Англіі, які адмаўляў класавую барацьбу і прапаведаваў мірнае, паступовае пераўтварэнне буржуазнага грамадства ў сацыялістычнае шляхам рэформ.