усе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад усячы, усекчы.
2. у знач. прым. Спец. Такі, верхняя частка якога адсечана плоскасцю, паралельная да асновы. Усечаны конус.
3. у знач. прым. У граматыцы і літаратуразнаўстве — з усячэннем (у 2 знач.). Усечаная абрэвіятура. Усечаны верш. Усечаны дактыль.
усе́яны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад усеяць.
усе́яцца, усеюся, усеешся, усеецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца, запоўніцца вялікай колькасцю чаго‑н. Усеялася неба зорамі.
2. Разм. Кончыць сяўбу, адсеяцца. Вясной, як толькі ўсеяліся, Варанецкі пачаў думаць пра асушэнне балота. Дуброўскі.
усе́яць, усёю, усееш, усее; зак., што.
1. Засеяць, заняць пасевамі (звычайна ў вялікай колькасці). Усеяць усю зямлю.
2. Пакрыць, запоўніць усю паверхню вялікай колькасцю чаго‑н. На дварэ зусім прамнілася, мароз узмацніўся, і вясёлыя зоркі ўсеялі ўсё неба. Чарнышэвіч. Дарогу герою мы кветкамі ўсеем. А. Александровіч. // перан. Заняць сабой (усю прастору, усю паверхню чаго‑н.). Рыбакі ўсеялі ўвесь бераг возера.