ла́піць, лаплю, лапіш, лапіць; незак., што.
Разм. Латаць. Надзя на ўслончыку пераглядала бялізну сваю, вопратку, лапіла, дзе трэба, і складала ў адзін клунак. Галавач.
ла́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
1. Памянш.-ласк. да лапа (у 1, 2 знач.). Лапкі птушак.
2. Спец. Тое, што і лапа (у 3 знач.); невялікая лапа. Лапка швейнай машыны.
3. звычайна мн. (ла́пкі, ‑пак). Футра, шкурка з лап жывёлы. Заячыя лапкі.
•••
Гусіная лапка — травяністая расліна сямейства ружакветных з жоўтымі кветкамі і складкаватым лісцем.
Лапкі ўгору — не супраціўляцца.
Хадзіць (стаяць) на задніх лапках гл. хадзіць.
Хатка на курыных лапках гл. хатка.
лапла́ндскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Лапландыі, лапландцаў. Лапландская мова. Лапландскі звычай.
лапла́ндцы, ‑аў; адз. лапландзец, ‑дца, м.; лапландка, ‑і, ДМ ‑дцы; мн. лапландкі, ‑дак; ж.
Даўнейшая назва саамаў; лапары.
ла́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад лапіць.
ла́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што і без дап.
Аднакр. да лапаць 2.
лапсарда́к, ‑а, м.
Даўнейшы доўгі сурдут у польскіх і галіцыйскіх яўрэяў.
лапта́, ‑ы, ДМ ‑пце, ж.
1. Руская народная гульня ў мяч дзвюма партыямі. Хлопцы-падшывальцы гуляюць на вуліцы ў лапту. Навуменка.
2. Лапатка, якой б’юць па мячы ў гэтай гульні. Ударыць мяч лаптой.