Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лагчы́ністы, ‑ая, ‑ае.

З мноствам лагчын, багаты лагчынамі. Грэблі і лагчыністыя дарогі скрозь былі выбрукаваны тонкім бярвеннем і плашкамі. Чорны.

лагчы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да лагчына; маленькая лагчына. Вада клінам уразалася ў лагчынку між двума ўзгоркамі. Маўр.

лагчы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лагчыны; звязаны з лагчынай. Лагчынныя азёры. Лагчынная вільгаць.