ко́лькі-не́будзь, займ. і прысл.
1. займ. і прысл. неазначальнае. Якая-небудзь колькасць, некалькі. У цябе ёсць колькі-небудзь грошай?
2. прысл. неазначальнае. У той або іншай меры, ступені. Хоць бы колькі-небудзь падумаў.
кольт, ‑а, М ‑льце, м.
Рэвальвер або кулямёт спецыяльнай сістэмы. Дубіна паспеў яшчэ выхапіць колы і стрэліць. Колас.
ко́льца, ‑а, н.
Тое, што і кальцо (у 1, 2 знач.).
кольцападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд кальца. Кольцападобная мышца. Кольцападобная форма.
ко́льчаты, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з кольцаў. Кольчаты ланцуг.
2. Як састаўная частка батанічных і заалагічных назваў. Кольчаты шаўкапрад. Кольчаты чарвяк.
ко́лючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад калоць 1.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Такі, якім можна ўкалоць, пракалоць што‑н. Колючая зброя. // Які стварае адчуванне ўколу (уколаў). Колючы боль.
3. Дзеепрысл. незак. ад калоць 1.
ко́люшка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Дробная касцістая рыба з калючкамі на спіне і брушку замест плаўнікоў.