змяртвля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да змярцвіць.
змярцве́ласць, ‑і, ж.
Стан змярцвелага. Нейкае здранцвенне было ў думках, змярцвеласць. Савіцкі.
змярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела). Змярцвелыя тканкі. Змярцвелая рука. / Пра расліны, лісце. Змярцвелае лісце на дрэвах.
2. перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця. Кірыла быў хваравіты, на дзіва непрыгожы хлопец, са змярцвелым худым тварам. Лупсякоў. Хвіліну .. [хлопчык] стаяў змярцвелы, трываючы востры і няспынны звон у вушах. Быкаў. // Апусцелы, заціхлы. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. Колас.
змярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць адчувальнасць, стаць мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела); здранцвець. [Міхась (устаючы):] А сапраўды, у мяне ўжо змярцвела адна нага. Козел.
2. перан. Стаць нерухомым пад уплывам чаго‑н.; анямець. Змярцвець ад страху. Змярцвець ад нечаканасці. // Апусцець, заціхнуць. І палёў змярцвелі гоні, Снег, бы посцілка, ляжыць. Колас.
змярцві́ць, ‑ртвлю, ‑рцвіш, ‑рцвіць; зак., што.
Выклікаць змярцвенне, зрабіць мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела). Змярцвіць нерв.
змясі́ць, змяшу, змесіш, змесіць; зак.
1. што. Ператварыць у аднародную вязкую масу, размешваючы, размінаючы, расціраючы што‑н. у вадзе (вадкасці); замясіць. Змясіць цеста. Змясіць гліну.
2. што. Разм. Памяць, пашкодзіць, топчучы; здратаваць. Коні змясілі авёс.
3. перан.; каго. Разм. Моцна пабіць, пакалечыць. Знайшлі дваровыя людзі пана без памяці — так змясіў яго Рымша. Якімовіч. Юзік так змясіў калом Янка, што .. [жонка] за некалькі месяцаў ледзь яго адхадзіла. Гурскі.
змясто́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць змястоўнага. Змястоўнасць сюжэта ў эпічным творы вызначаецца змястоўнасцю характараў. Бярозкін.
змясто́ўны, ‑ая, ‑ае.
З багатым зместам, з вялікім унутраным сэнсам. Змястоўная кніга. Змястоўны даклад. □ Дубовік заўсёды даваў абгрунтаваны, змястоўны адказ. Васілевіч.
змясці́цца, змяшчуся, змесцішся, змесціцца; зак.
1. Знайсці сабе дастаткова месца; умясціцца. Для правядзення свята быў выбраны самы вялікі клас, але людзей было так многа, што ўсе не маглі змясціцца. Залескі. — Я, хлопцы, у вас пераначую... Вось хаця б да цябе, Віктар. Ты хлопец шчуплы, як-небудзь змесцімся... Сачанка.
2. Разм. Размясціцца, пасяліцца дзе‑н. Адзін з прыяцеляў прапанаваў .. [прафесару] часова змясціцца з сям’ёй у сваім доме. Лынькоў.